02.06.2012 / 09:43

Працоўны дзень 2 ліпеня пераносіцца на суботу 30 чэрвеня 3

Пастанову прыняў Саўмін.

У Беларусі пераносіцца рабочы дзень з панядзелка 2 ліпеня 2012 на суботу 30 чэрвеня.

Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 1 чэрвеня 2012 г. № 515, паведамілі БелТА у прэс-службе беларускага ўрада. Гэтым дакументам дадзена права арганізацыям краіны з улікам іх спецыфікі вытворчасці (працы) пераносіць працоўны дзень у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Такім чынам будуць тры выхадныя дні: 1 ліпеня — 3 ліпеня (нядзеля — аўторак).
0
Спадар / Адказаць
02.06.2012 / 11:14
З якой нагоды?
0
Спадар / Адказаць
02.06.2012 / 11:15
Аёй, забыўся. Успомніў)
0
STATiK / Адказаць
02.06.2012 / 15:50
Ухахахаха!!! Хоць раз дагадзілі, прынамсі - мне. З 04.06 пайшоў у водпуск, на 28 дзён. Выходзіць - акурат 02.07. А тут - перанос, ды яшчэ на суботу, якая мне прыпадае на водпуск! Дзякуй за 2 дадатковыя дні :) А папрацаваць яшчэ паспеем...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру