02.06.2012 / 09:46

Аўтамабілі ў Беларусі правераць на таксічнасць і дымнасць

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі сумесна з Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыяй Міністэрства ўнутраных спраў з 1 па 30 чэрвеня правядзе аперацыю «Чыстае паветра»,
паведамілі ў прэс-службе Мінпрыроды.

Кампанія накіравана на зніжэнне шкодных выкідаў у атмасферу ад аўтамабільнага транспарту, прыцягненне ўвагі вадзіцеляў і адказных за выпуск аўтатранспартных сродкаў на дарогі да выканання патрабаванняў тэхнічных дакументаў, якія рэгламентуюць колькасць шкодных рэчываў у выхлапных газах.

Тэрытарыяльныя органы Мінпрыроды і ДАІ МУС распрацавалі планы сумеснай работы па арганізацыі замераў таксічнасці і дымнасці адпрацаваных газаў аўтатранспартных сродкаў на аўматабільных дарогах (вуліцах) на адпаведнасць іх экалагічным патрабаванням з выкарыстаннем акрэдытаваных мабільных пастоў.

Напрыклад, у Мінску пройдзе больш за 100 такіх рэйдаў, у тым ліку ў выхадныя дні.
«Асноўныя намаганні работнікаў прыродаахоўных службаў і супрацоўнікаў ДАІ будуць накіраваны на кантроль выкідаў адпрацаваных газаў транспартных сродкаў, — адзначылі ў прэс-службе. — Правярацца будзе не толькі тэхніка, што перамяшчаецца па вуліцах горада, але і якая выязджае з тэрыторый аўтапрадпрыемстваў».

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру