02.06.2012 / 09:55

Эдуарду Малафееву — 70 гадоў 7

Эдуард Васільевіч — архітэктар самага гучнага беларускага поспеху за часамі СССР.

Заслужанаму майстру спорту, заслужанаму трэнеру СССР і БССР, праслаўленаму савецкаму футбалісту і легендарнаму беларускаму трэнеру Эдуарду Малафееву сёння спаўняецца 70 гадоў.

Эдуард Васільевіч нарадзіўся ў 1942 годзе ў Краснаярску, дзе разам з сям’ёй апынуўся ў эвакуацыі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Прафесійна гуляць Эдуард Малафееў пачаў у каломенскім «Авангардзе» ў 1960 г., праз год быў запрошаны ў маскоўскі «Спартак», затым перайшоў у мінскае «Дынама». На найвышэйшым узроўні чэмпіянату СССР правёў 254 матчы, забіў 100 мячоў. Удзельнік Чэмпіянату свету 1966, Чэмпіянату Еўропы 1968 года, Алімпійскіх 1964 і 1968 гадоў. Станавіўся найлепшым бамбардзірам саюзнага чэмпіянату (1971). Згуляў 40 матчаў у складзе зборнай СССР, забіўшы 6 мячоў. Чалец клуба бамбардзіраў Грыгорыя Фядотава (109 галоў).

У пачатку трэнерскай кар’еры працаваў з клубам «Дынама» з Мінска (1974). У 1976 годзе перайшоў у «Дынама» Брэст.

Праз два гады вярнуўся ў мінскае «Дынама» і зрабіў яго чэмпіёнам СССР у 1982 годзе.
У 1983–1986 гадах трэніраваў зборную СССР па футболе, паралельна з гэтым працаваў у клубе «Дынама» Масква. Быў галоўным трэнерам алімпійскай зборнай 1983–1984 гадоў. У 1988 годзе зноў вярнуўся ў мінскае «Дынама» і прапрацаваў да 1991 года.
З 2000 да 2003 года трэніраваў нацыянальную зборную Беларусі.
Затым зноў стаў трэніраваць мінскі футбольны клуб «Дынама». У 2002 годзе зноў узяўся трэніраваць клуб «Пскоў». У 2005 годзе правёў сезон у клубе «Каўнас». У 2007 годзе быў трэнерам у мінскім клубе «МТЗ-РІПА». У 2008–2009 гадах трэніраваў «Дынама» з Санкт-Пецярбурга. У 2009–2010 гадах узяў пад крыло беларускі футбольны клуб «Шахцёр» з Салігорска. 25 лістапада 2010 г. Эдуард Малафееў стаў галоўным трэнерам клуба «Пскоў-747». Пакінуў гэту пасаду ў ліпені 2011 года. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1983), Ізумрудным ордэнам УЕФА «За заслугі» (2009).

0
Мавр / Адказаць
02.06.2012 / 11:20
Глубокоуважаемый Эдуард Васильевич! Примите мои самые искренние поздравления с Вашим Юбилеем!!! Здоровья Вам, счастья, благополучия и дальнейших успехов в футбольной карьере! Виктор, Ваш болельщик с 1965 года. Крым, Симферополь.
0
Anatol Starkou / Адказаць
02.06.2012 / 11:43
Поздравляю! Самые приятные воспоминания о нашем белорусском футболе советских времен связяны с вашим именем. Я помню время когда все кто пришел на минский стадион ДИНАМО скандировали: "Малофеев! Малофеев! Малофеев!"
0
Каня / Адказаць
02.06.2012 / 14:24
Ох и хороши же были времена взлёта минского Динамо!.. Здоровья и счастья этому непростому человеку, прославившему Беларусь!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру