02.06.2012 / 11:55

Мубарак атрымаў пажыццёвае зняволенне 5

Яго прызналі вінаватым у гібелі антыўрадавых дэманстрантаў.

Суд у Каіры прызнаў былога прэзідэнта Егіпта Хосні Мубарака вінаватым у гібелі антыўрадавых дэманстрантаў у студзені і лютым 2011 года і прысудзіў яго да пажыццёвага зняволення.

Хосні Мубарак — першы арабскі палітычны лідэр, прыцягнуты да суду уласным народам.

Раней паведамлялася, што

абвінавачванне патрабуе для экс-прэзідэнта вышэйшай меры пакарання — смяротнага пакарання праз павешанне.

У пачатку 2011 года ў Егіпце пачаліся хваляванні, якія перараслі ў рэвалюцыю, у выніку чаго прэзідэнт краіны Хосні Мубарак быў вымушаны адысці ад улады.

У ходзе падаўлення антыўрадавых дэманстрацый, якія паклалі канец рэжыму, былі забітыя больш за 800 чалавек.

0
Fak / Адказаць
02.06.2012 / 14:15
Не всё там так просто, и это понимают египтяне.....
0
Доктар / Адказаць
02.06.2012 / 14:59
2Fak Калі Мубараку (луку) было так няпроста,чаму ён не падаўся ў рабочыя?Музыканты?Мастакі?
0
Міжнародны Трыбунал / Адказаць
02.06.2012 / 16:40
Смяротнае пакаранне для дыктатараў, а пажыццёвае - гэта вельмі гуманна.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру