Вучэбны год для першакласнікаў традыцыйна скончыўся святам «Развітанне з Букваром». Развітанне для майго пляменніка стала не толькі фігуральным, але і літаральным: як паведаміла настаўніца, у гэтым годзе упершыню за доўгі час першакласнікі вымушаныя здаць свае буквары, каб у наступным годзе па іх вучыліся наступныя вучні. Раней заўсёды буквар — першы школьны падручнік — пакідалі дзецям на памяць. Цяпер жа, сказала настаўніца, па кожным падручніку-буквару будуць вучыцца 5 «пакаленняў» першакласнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?