Следам за падаўжэннем забароны на продаж пладова-ягадных вінаў у Мінскай вобласці на ўвесь 2012 з’явілася паведамленне пра аналагічны эксперымент, які праводзіцца ў самой сталіцы. Ужо другі дзень у гандлёвых аб’ектах Партызанскага раёна Мінска нельга купіць мацаваныя вінныя напоі.

Забарона на продаж мацаваных пладова-ягадных вінаў і пладовых вінных напояў будзе доўжыцца да 1 верасня. Рашэнне аб правядзенні эксперыменту прынята ў мэтах выканання Дзяржаўнай праграмы нацыянальных дзеянняў па папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагалізму на 2011–2015 гады.

Партызанскі раён Мінска -- адзін з самых развітых прамысловых раёнаў, тут знаходзіцца больш за 20 прамысловых прадрыемстваў, у тым ліку Трактарны завод, Маторны завод, Белкамунмаш, заводы шасцяронак, аўтаматычных ліній ды інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?