02.06.2012 / 20:03

Хлопец забіў двух мужчын, якія пакпілі з яго малога росту 15

Мужчыны мелі неасцярожнасць пасмяяцца.

У Гродзенскім раёне 22-хлопец да смерці збіў 46-гадовага і 47-гадовага мужчын. Гэта здарылася ў вёсцы Рацічы.

Яны разам выпівалі, і мужчыны мелі неасцярожнасць пасмяяцца з малога росту хлапца: маўляў, такіх у войска не бяруць, а калі і бяруць, то выключна ў будбат. Шпэндзік абуў вайсковыя берцы, і давай мясіць крыўдзіцелям. Біў іх па твары і галаве, так паказваў сваю сілу. Суняўся толькі калі яны сціхлі і тады абачыў, што яны нежывыя. Сумеўшыся, ён вывалак целы за вёску. А раніцай, зрабіўшы выгляд, што нічога не ведае, юнак паведаміў аднавяскоўцам пра выпадкова знойдзеныя трупы. Калі міліцыя аднавіла карціну здарэння, хлопец прызнаўся, што проста хацеў самасцвердзіцца.

Цяпер па артыкуле «Забойства» яму пагражае да 20 гадоў турмы, піша газета «Перспектыва».

СГ

0
тьфу! / Адказаць
02.06.2012 / 20:20
дуракам стоит.....
0
Юра / Адказаць
02.06.2012 / 22:27
выпівайце далей, беларусы.
0
довели / Адказаць
02.06.2012 / 22:50
зато теперь они не будут смеяться с него. Хоть и невысокого роста, но оказался сильнее их двоих лосей. Надо знать другим с чего можно смеяться, а с чего нельзя, не по-человечески.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру