У пятніцу прэзідэнт Венесуэлы падаў заяўку на рэгістрацыю сваёй кандыдатуры для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах.

Яго галоўны супернік — кандыдат ад апазіцыі Энрыке Капрылес — разам з трыма іншымі кандыдатамі-самавылучэнцамі таксама зарэгістраваўся як прэтэндэнт на пасаду кіраўніка дзяржавы. Выбары прэзідэнта ў Венесуэле адбудуцца ў кастрычніку 2012 года.

Іспанская газета ABC са спасылкай на крыніцы ў медыцынскіх колах паведамляе, што Чавэс, які хворы на рак, выкарыстоўвае прэпараты ў шмат разоў мацнейшыя за марфін, каб справіцца з болем.

Аднагодак Лукашэнкі Уга Чавэс кіруе Венесуэлай ад 1999 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?