Былы палітвязень вяртаўся з жонкай з Друскенікаў, дзе Зміцер праходзіў курс рэабілітацыі, Бандарэнкі ехалі вячэрнім цягніком Вільня -- Мінск.

Пры перасячэнні мяжы ў Гудагаі Бандарэнку загадалі выйсці для вобшуку і праверкі дакументаў. Цягнік у гэты час з’ехаў.

Да Мінска яму прыйшлося дабірацца наступным цягніком.

Нагадаем, што каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» быў арыштаваны 19 снежня 2010 г., пасля Плошчы, і асуджаны на два гады калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту на вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Ён з’яўляўся даверанай асобай Андрэя Саннікава. 15 красавіка 2012 года яго выпусцілі на свабоду, прашэнне аб памілаванні напісаў 1 лютага. У турме ён перанёс аперацыю на хрыбетніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?