24.03.2007 / 15:33

Пяць рок-гуртоў адмовіліся ад удзелу ў БРСМ-аўскім канцэрце "За незалежную Беларусь" Абноўлена. 14

Сярод іх "Крок" і "Тарпач".

Паралельна з акцыяй на Дзень Волі, улады заплянавалі свае мерапрыемствы. У той жа час, на які прызначаны збор на Кастрычніцкай, ля нацыянальнай бібліятэкі і ў аэрапорце “Менск-1” пачнецца акцыя БРСМ. Разам з Ірынай Дарафеевай, Camerata, Якавам Навуменкам, аркестрам Фінберга і Русланам Аляхном на афішах былі заяўленыя і рок-гурты “Крок”, “Killqitau”, “Screamline”, “Incilica”, а таксама ляўрэаты “Басовішча-2004” – “Тарпач”. Сёньня ўсе рокеры адмовіліся ад удзелу ў гэтым мерапрыемстве.

Ідэя рок-канцэрту ў аэрапорце належыць прадусару Анатолю Марціновічу, памочніку рэжысэра акцыі “За незалежную Беларусь”. Ён сьцярджае, што літаральна ўчора размаўляў з усімі прадстаўнікамі гуртоў, і ніхто не адмаўляўся ад удзелу. А.Марціновіч пацьвердзіў палітызаванасьць канцэрту: “Толькі камэрцыйныя імпрэзы могуць быць па-за палітыкай”. “На ўсіх адна Беларусь, і калі людзі не разумеюць, што яны проста артысты і яны выступаюць перад людзьмі, якія прыйшлі іх паслухаць – то гэта выключна іх праблемы”, — падсумаваў памочнік рэжысэра акцыі БРСМ.

Вакалістка гурту “Тарпач” Вольга Самусік распавядае, што ў межах акцыі БРСМ мелася прайсьці прэзэнтацыя складанкі альтэрнатыўнай музыкі. “Відаць, людзі, якія займаліся гэтым праектам вырашылі ашчадзіць грошы і ўпісалі нас на 25-га”, — кажа сьпявачка. Музыкі сьцярджаюць, што ня ведалі, якая гэта будзе акцыя, таму далі згоду. І апынуліся на афішах побач зь “Тяні-Толкай” і Паплаўскай ды Ціхановічам.. “Каб не падстаўляць адзін аднаго, мы параіліся, — апавядае Вольга Самусік. — І вырашылі не ісьці на гэтую акцыю”.

Сяргей Будкін

0
Я / Адказаць
24.03.2007 / 16:44
Разумею. Далляры ад спэцлужбау Бушляндыi, Дачляндыi й Пшекляндыi лепей чым беларускiя рублi з бюджэту Беларусi.
0
IKS / Адказаць
24.03.2007 / 17:42
Малайцы!
0
Хтосьці / Адказаць
24.03.2007 / 17:56
Ага, ціпа адмазаліся... Відаць патэлефанавалі знаёмыя і аба...лі. Таму і спахапіліся, прадажныя вы нашы
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру