02.06.2012 / 22:19

Сяргей Рутэнка стаў пяціразовым чэмпіёнам Іспаніі па гандболе

Абыграўшы ў матчы апошняга тура чэмпіянату Іспаніі «Тарэв’еху», «Барселона» стала чэмпіёнам краіны па гандболе.

Капітан «Барселоны» Сяргей Рутэнка вызначыўся 10 разоў у матчы і стаў пяціразовым чэмпіёнам Іспаніі (двойчы беларус станавіўся першым у форме «Барсы», тройчы ў складзе «С’юдад-Рэала»), а таксама ён чатырохразовы чэмпіён Славеніі, пяціразовы пераможца гандбольнай Лігі чэмпіёнаў

«Мы заслужылі гэты тытул пасля доўгага, цяжкага сезону і прысвячаем яго нашым заўзятарам», — сказаў Рутэнка AS.

Гулец зборнай Беларусі Сяргей Рутэнка адзін з наймацнейшых гульцоў свету, яго трансфер са «С’юдад-Рэала» ў «Барселону» быў рэкордам у еўрапейскім гандболе.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру