Чавес падкрэсліў, што яго краіна "з радасцю аб'яўляе" аб візіце беларускага прэзідэнта, бо абедзве краіны маюць значны ўзровень таваразвароту, які грунтуецца на дамове аб супрацоўніцтве, падпісаным 8 снежня 2008 г., гаворыцца ў паведамленні прэс-службы венесуэльскага кіраўніка ў яго блогу.

На сустрэчы з Сямашка Чавес адзначыў, што сумесныя з Беларуссю праекты пачынаюць прыносіць свой плён. Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб працы заводаў па вытворчасці трактароў і грузавых аўтамабіляў, газіфікацыі венесуэльскіх гарадоў. Бакі прааналізавалі ход рэалізацыі нафтавых праектаў, разгледзелі пытанні вытворчасці электраэнергіі і жыллёвага будаўніцтва. "Мы рады паведаміць венесуэльскаму народу, што пагадненне паміж Беларуссю і Венесуэлай функцыянуе нармальна», — заявіў Чавес.

У сустрэчы з Уга Чавесам ўдзельнічалі амбасадар Беларусі ў Венесуэле Валянцін Гурыновіч, намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік, першы намеснік міністра энергетыкі Эдуард Таўпянец.

Лукашэнка наведваў Венесуэлу ў снежні 2007-га і сакавіку 2010-га, Чавес прыязджаў у Беларусь у ліпені 2008-га, верасні 2009-га і кастрычніку 2010 г. Традыцыю штогадовага наведвання Мінска яму давялося перапыніць з-за анкалагічнага захворвання, ад якога ён лечыцца дома і на Кубе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?