Афіцыйны турыстычны партал Беларусі прапануе віртуальныя туры па Мірскім і Нясвіжскім замках, а таксама па іншых беларускіх аб’ектах. Падобныя туры — гэта магчымасць здзейсніць віртуальны шпацыр па цікавых мясцінах, не пакідаючы дому. Напрыклад, падчас віртуальнага шпацыру па Нясвіжскім замку можна зблізку разгледзець не толькі заязную браму, цэнтральны пляц, бастыёны і замкавыя дворыкі, але і дэталёва пазнаёміцца з нутранымі заламі — «залатой», «бальнай», «паляўнічай», а таксама з бібліятэкай, страўняй і нават… з кавярняй. Дзякуючы магчымасці набліжэння да аб’ектаў, у кавярні, напрыклад, можна добра разгледзець нават алкагольны бар.

З поўным спісам аб’ектаў, адкрытых для віртуальных падарожжаў, можна пазнаёміцца ў раздзеле «3D туры і панарамы» згаданага парталу.

Зладзіць віртуальную экскурсію можна не толькі па беларускіх замках, але і па сучасных аб’ектах, напрыклад, па Мінскім цырку альбо па Мінск-Арэне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?