03.06.2012 / 11:05

Прысуд Мубараку сустрэты масавымі пратэстамі 4

Шматтысячны натоўп ізноў запаланіў плошчу Тахрыр.

Вялізны натоўп сабраўся на цэнтральнай каірскай плошчы Тахрыр, каб выказаць пратэст супраць прысуду былому прэзідэнту Егіпта Хосні Мубараку і яго змоўшчыкам.

Нягледзячы на тое, што сам Мубарак, а таксама былы міністр унутраных спраў Егіпта Хабіб Адлі былі прысуджаныя да пажыццёвага зняволення за дачыненне да забойства ўдзельнікаў дэманстрацый пратэсту ў ходзе леташняга паўстання, апраўданне іншых ключавых фігур службы бяспекі выклікала гнеў натоўпу.

Такім чынам, прысуд, які, па словах карэспандэнтаў, быў закліканы пакласці канец разладу і стаць пачаткам прымірэння, замест гэтага толькі падліў алею ў агонь.

Акцыі пратэсту адбыліся таксама ў другім па велічыні горадзе Егіпта Александрыі і ў Суэце.

Аднак самым масавым стаў мітынг на плошчы Тахрыр у Каіры, дзе ў мінулым годзе і пачалася рэвалюцыя, што скінула прэзідэнта Мубарака.

0
Пётр Скарга / Адказаць
03.06.2012 / 11:25
У мусульманскіх краінах рэжымы, якімі кіравалі Мубарак, Мушараф, Асад - найменшае зло. Мубарак кіраваў Егіптам амаль сорак гадоў, і ўвесь гэты час быў мір з Ізраілем. А сёння да ўлады прыйшлі ісламісты, і мірнае пагадненне пад пытаннем. Хрысціянам не трэба ўмешвацца, хай яны зараз у Сірыі знішчаюць адно аднаго.
0
Danik / Адказаць
03.06.2012 / 13:12
@Пётр Скарга Вельмі гуманная і хрысьціянская думка!
0
Жор / Адказаць
03.06.2012 / 15:33
Против чего они выступают? В чем смысл? Не всех приговорили или что?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру