Маршрут уключае наведванне шэрагу аграэкасядзіб і музеяў Валожынскага раёна Мінскай вобласці, а таксама экалагічнай сцежкі ў Налібоцкай пушчы. Мяркуецца, што ў якасці сродку перамяшчэння турысты будуць выкарыстоўваць веласіпеды або байдаркі, што дазволіць мінімізаваць урон навакольнаму асяроддзю.
Адкрываецца маршрут наведваннем экамузея «Свет пчол» на базе аднайменнай сядзібы. У музеі сабрана ўсё неабходнае для развядзення гэтых насякомых начынне. Яго гаспадар Васіль Фралоў падрабязна расказвае пры жыццё пчол, дэманструе фрагменты з фільма. Ён таксама дае магчымасць кожнаму наведвальніку адчуць сябе жыхаром вулля, арганізуючы забаўляльныя гульні. Асабліва гэта актуальна для дзяцей, якім у музеі прапаноўваюцца спецыяльныя тэматычныя праграмы. У цёплы сезон штодзённа музей прымае да 300 чалавек, адзначыў яго гаспадар.
Наступным пунктам праграмы зялёнага маршруту з’яўляецца наведванне прыватнага
Пасля Ракава гасцям зялёнага маршруту прапаноўваецца наведаць экамузей народных інструментаў, які знаходзіцца на хутары «Барок» на беразе рэчкі Яршоўка. У музеі можна паглядзець беларускія народныя інструменты, такія, як дуда, скрыпка, цымбалы, гармонік і іншыя, і паслухаць канцэрт старажытнай музыкі. Многія народныя інструменты гаспадар музея, прафесійны мастак і музыкант Алесь Лось, вырабляе сам. У музеі таксама можна ўбачыць спектакль народнага тэатра «Батлейка».
Працягваецца экскурсія наведваннем сядзібы «Марцінова гусь». У свой час у гэтых мясцінах жыў славуты беларускі драматург Вінцэнт
Завяршаецца маршрут наведваннем экалагічнай сцежкі ў Налібоцкай пушчы, якая раскінулася на плошчы каля 140 тыс. га. Асобныя рэліктавыя ўчасткі пушчы захаваліся яшчэ з часоў сярэднявечча і памятаюць князя Вітаўта. Працягласць экалагічнай сцежкі каля кіламетра. Наведвальнікі азнаёмяцца з асноўнымі біятопамі Налібоцкай пушчы, сярод якіх — балота і ўчастак некранутага лесу. Пушчу насяляюць зубры, алені, ласі, бабры, вялікі падорлік і іншыя жывёлы і птушкі.