Беларуская партыя «Зялёныя» (БПЗ) звярнулася з адкрытым лістом у Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь з прапановай разгледзець магчымасць устанаўлення святочных дат з нагоды яднання народаў Беларусі з народамі ўсіх сумежных краін — Украіны, Польшчы, Літвы і Латвіі.
Просьба падтрымаць ініцыятыву накіравана таксама ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы Украіны, Польшчы, Літвы і Латвіі ў Беларусі.
«Беларуская партыя „Зялёныя“ выказвае занепакоенасць аднавектарным развіццём міжкультурных узаемаадносін Беларусі з
Як лічаць прадстаўнікі беларускай партыі «Зялёныя» «сучасны стан міжкультурных узаемаадносін беларусаў і брацкіх народаў з пяці
«Зялёныя» нагадваюць аб «багатай гісторыі» Беларусі, у якой «шмат сведчанняў аб духоўным, культурным і нават палітычным адзінстве» беларусаў з народамі
«Яркіх гістарычных прыкладаў плённага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі не падлічыць, засталося толькі надаць ім належнае значэнне ў XXI стагоддзі», — рэзюмуе БПЗ.
«Мы выказваем надзею, што нашы прапановы будуць пачутыя, і ўстанаўленне новых афіцыйных святочных дат не прымусіць сябе доўга чакаць. Таксама мы выказваем надзею на тое, што працэс прызначэння новых дзяржаўных святаў будзе праходзіць у адпаведнасці з міжнароднымі нормамі пры актыўным удзеле шырокіх слаёў насельніцтва Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікоў НДА, дыпламатычных місій з Украіны, Польшчы, Літвы і Латвіі. Мы ўпэўненыя, што гэты крок аптымізуе шматвектарнае супрацоўніцтва ў галіне міжкультурных сувязей і надасць новы імпульс міжкультурнаму дыялогу