Аператар мабільнай сувязі Velcom пачаў беларускамоўную рэкламную кампанію. Яна датычыць тарыфнага плана WEB Лёгкі. Калі падключыцца на яго, інтэрнэт будзе каштаваць 39 рублёў за мегабайт, а абаненцкая плата складзе 9 900 рублёў.

«Можа, заўтра будзе сонейка, а можа, пойдзе дождж. Магчыма, заўтра да мяне прыйдзе геніяльная думка… ці я проста вазьму выходныя. Можа, заўтра я страчу памяць ці згублю галаву. Ці свой ровар. А можа, проста набуду зайчаня.

Калі ты не ведаеш, што будзе заўтра, прапануем табе новы тарыфны план без фіксаванага трафіку — WEB Лёгкі ад Velcom», —
гаворыцца ў відэароліку.

Апроч таго, на радыёстанцыях круцяць аўдыёверсію рэкламы. У ёй галоўны ролік вырашае, які накірунак музыкі ён будзе слухаць заўтра — джаз, рок ці нават рэгі. Пэўнасці няма, таму яму і зноў-такі прапануюць WEB Лёгкі ад Velcom.

Раней беларускамоўныя рэкламныя кампаніі запускаў іншы мабільны аператар, Life:). Відэаролікі турэцкай кампаніі складаліся з песні па-беларуску і расійскамоўнага рэкламнага закліка Вадзіма Галыгіна далучацца да сеткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?