Галоўны прыз міжнароднага кінафестывалю імя Андрэя Таркоўскага «Люстэрка» атрымаў фільм Сяргея Лазніцы «У тумане», паведамляе Інтэрфакс-Расія.

Прадзюсар Валянціна Міхалёва зачытала зварот С.Лазніцы да ўдзельнікаў фестывалю. «Вялікі гонар атрымаць гэты прыз. Дзякую журы за такую высокую ацэнку маёй працы», — адзначыў С.Лазніца ў звароце.

Фільм Сяргея Лазніцы сёлета ўдзельнічаў у асноўным конкурсе Канскага фестывалю. Ён атрымаў прыз міжнароднай федэрацыі кінакрытыкі FIPRESCI.

Міжнародны кінафестываль імя Андрэя Таркоўскага «Люстэрка» заснаваны ў 2007 годзе. Адным з арганізатараў фестываля з’яўляецца сястра рэжысёра Марына Таркоўская.

Конкурсная праграма ўключае ў сябе гульнявое кіно, анімацыю, студэнцкае кіно.

Глядзі таксама: «У тумане» Лазніцы вачыма крытыкаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?