Школьны стадыён у вёсцы Варанцвічы (Талачынскі раён) узаралі пад бульбу. У адміністрацыі школы растлумачылі, што такім чынам змагаюцца з кратамі.
У рэпартажы СТВ адзначаецца, што ўжо тры стадыёны ў Талачынскім раёне ператварылі ў бульбяныя палі. У аддзеле адукацыі Талачынскага раёна сказалі, што малым школам стадыёны не патрэбныя.Георгій Кандрацьеў — славуты беларускі нападаючы, чэмпіён СССР 1982 года. На сённяшні дзень Кандрацьеў трэніруе нацыянальную зборную Беларусі. Ён нарадзіўся ў вёсцы Любанічы, але ў школу хадзіў у Варанцэвічы, што прыкладна ў пяці кіламетрах.