Здымалі хлопчыка падчас акцыі 31 мая.

«Зараз робіцца тое, што вызначае маю будучыню. Я хачу жыць у добрай краіне. Рызыка ёсць вялікая, але іншая альтэрнатыва — я ўсё жыццё буду жыць пры нашым цары. Не гэта не надта падабаецца. Я спадзяюся, што нешта можна змяніць.
Краіна пакуль далёкая ад ідэалу, але трэба рабіць усё магчымае, каб яе прывесці да гэтага ідэалу. Які сэнс апускаць рукі і казаць „я за стабільнасць“? Гэта поўнае глупства, што мы адбіраем у людзей стабільнасць, як і тое, што ўсе мы купленыя Дзярждэпам ЗША.

Як бы людзям добра ні жылося, але калі парушаюцца правы, то гэта кепска і няправільна. Няправільна, калі людзей вінцілі.

Галоўнае — зламаць кепскую ўладу. Тое, як кіруе Пуцін, не дазваляе яму называць сябе прэзідэнтам Расіі, бо ён захапіў уладу і ўтрымлівае яе гвалтам».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?