«Беларусь ніколі не была футбольнай краінай, таму, калі мы хочам чагосьці дабіцца, трэба футбол развіваць»,— заявіў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Георгій Кандрацьеў 4 чэрвеня ў Мінску на
«Учора я глядзеў матч Бразілія — Мексіка. Калі пачуў, колькі каштуе стадыён, на якім ён праходзіў (у Арлінгтане, штат Тэхас, ЗША), у мяне крыху пацямнела ў вачах, — 1,3 млрд. долараў», — сказаў Кандрацьеў.
Паводле слоў трэнера, яму не падабаецца, як гуляюць у беларускім чэмпіянаце:
«Крокам, потым трушком, ды ўсё назад. Нават БАТЭ зараз гуляе „па ліку“, што ўжо казаць пра астатніх».Футбаліст, падкрэсліў Кандрацьеў, павінен у першую чаргу думаць, як зрабіць пас наперад або па дыяганалі, а ў апошнюю — назад. Думка павінна быць «у кожным руху». «Сучасны футбол — гэта „вертыкальны“ футбол. Трэба мяняць філасофію гульцоў. Пакуль цяжка, але я з гэтага шляху не павярну. Футбол
У якасці трэнера алімпійскай зборнай Кандрацьеў заклікаў СМІ аб’ектыўна ацэньваць гульню каманды, у прыватнасці, на нядаўнім турніры ў Тулоне (Францыя), дзе яна не прайшла ў паўфінал.
«У нас няма футбалістаў з „Барселоны“ ці „Мілана“. Хлопцы як могуць, так і гуляюць. Навошта іх хвастаць?» — сказаў трэнер.Ён растлумачыў, што футбалісты прыехалі ў зборную ў дрэнным стане, але да Алімпіяды яшчэ ёсць час прыбавіць. Паводле інфармацыі Кандрацьева, зборная вылятае ў Вялікабрытанію 11 ліпеня, дзе ў межах заключнага этапу падрыхтоўкі сустрэнецца з двума мясцовымі клубамі, а таксама з алімпійскай камандай Японіі.
0
0
0
0
0
0