У СШ № 1 г. Гарадка (Віцебская вобласць) выпускнікі 11-га класа прыйшлі 1 чэрвеня на здачу іспыта, які не быў прадугледжаны ў той дзень Міністэрствам адукацыі.

Адзінацацікласнікі СШ № 1 і іх бацькі былі шакаваныя, калі даведаліся, што настаўнікі рыхтавалі іх да здачы экзамена па матэматыцы, а выпускнікі ўсёй Беларусі рыхтаваліся да здачы іншага іспыта — пераказу па беларускай мове. Аператыўна быў выкліканы іншы склад экзаменацыйнай камісіі і ў стрэсавым стане выпускнікі і экзаменуючыя настаўнікі замест матэтамыкі напісалі пераказ па беларускай мове, піша haradok.info

Вучні і бацькі абураныя: вынікі іспыту ўплываюць на адзнаку ў атэстаце, а падрыхтавацца да выпрабавання дзецям не далі. Што да настаўнікаў, то цяпер у прычынах гэтага беспрэцэдэнтнага выпадку будзе разбірацца кіраўніцтва раённага аддзела адукацыі. Не выключана, што вучням прызначаць дадатковы дзень, каб яшчэ раз напісаць пераказ — ужо не знянацку, а падрыхтаваўшыся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?