Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч заявіў аб адсутнасці якіх-небудзь праблем у адносінах з Расійскай Федэрацыяй, зазначыўшы, што нядаўні візіт у Мінск прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна будзе спрыяць значнаму павышэнню ўзроўню двухбаковых адносін.
"Мы вельмі высока ацэньваем вынікі візіту Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна. Гэта быў не проста афіцыйны візіт, гэты візіт быў напоўнены канкрэтнымі прапановамі і праектамі, гэта была праца партнёраў, сяброў", - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада ў панядзелак у Мінску, сустракаючыся са старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага сходу РФ Валянцінай Мацвіенкай.