Звычайны значок, які прадаваўся некалькі год на Управе БНФ, цяпер выстаўляецца на беларускім аўкцыёне, як беларускі палкавы знак пачатку 90-х.

Звычайны значок, які прадаваўся некалькі год на Управе БНФ, цяпер выстаўляецца на беларускім аўкцыёне, як беларускі палкавы знак пачатку 90-х.

На польскім аўкцыёне з’явіўся цікавы значок.

Як піша прадавец, адзнака арыгінальная, паходзіць з часоў польска-савецкай вайны 1920 года і надавалася палякам, якія ваявалі разам з беларусамі супраць бальшавікоў.
Адзнака выкананая ў срэбры і эмаляваная. На накрутцы маецца адзнака гравёра T.FILIPSKI WILNO. «Пагоня» вельмі падобная да тагачасных выяваў, але конь мае на нагах разарваныя ланцугі.

Падаецца, што з’яўленне падобнай адзнакі можа стацца сенсацыйнай знаходкай у гісторыі беларускага вайсковага руху. Яе кошт ўжо ўзняўся ад 1 злотага да 202,5 (гэта прыкладана 65 даляраў). Хутчэй за ўсё, адзнака звязаная са Слуцкім Збройным Чынам, калі існавала 1-я беларуская брыгада. Магчыма, адзнаку выдалі ў Заходняй Беларусі і пазней — у гонар угодак паўстаньня. Але…

Застаюцца вялікія сумненні ў арыгінальнасьці гэтай адзнакі. Калі адзнаку выконваў польскі гравёр Т.Філіпскі, (як гэта адзначана на накрутцы), дык яго ініцыялы мусілі быць і на самім знаку. Аднак, на адваротным баку маецца кляймо з кірылічнымі літарамі «СБ»!
Ці мог польскі гравёр ставіць на замову іншыя клеймы? Непадобна. Магчыма, накрутка паходзіць ад іншай адзнакі, а сюды яна патрапіла выпадкова — проста падышла (гэта адна з версій).

Беларускія калекцыянеры польскіх і расейскіх вайсковых адзнакаў, гледзячы на здымкі, таксама мяркуюць, што беларуская адзнака выканана не так даўно. Па іх словах,

тэхніка вырабу і заліўка эмалі не адпавядаюць тэхналогіі пачатку ХХ стагоддзя.
Аднак дзяліцца падрабязнасцямі калекцыянеры не хочуць. Па іх словах, дэталёвы аналіз падробак, палягчае працу фальшавальнікам, якія робяць «працу над памылкамі» і праз нейкі час выкідаюць на рынак новыя, больш дакладныя фальшакі. (Сучасныя тэхналогіі дазваляюць рабіць гэта.) Аднак па здымку 100% гарантыі фальшавання ніхто даць не можа. «Усё можа быць, але малаверагодна» — кажа адзін з экспертаў.

Аднак нават з’яўленне падробкі на польскім рынку ўзнагародаў і адзнак, паказвае, што

беларуская гісторыя робіцца ўсё больш цікавай для нашых суседзяў.
Але на жаль не для нас…

Дарэчы, ёсць прыклад, калі звычайны значок, які прадаваўся некалькі год на Управе БНФ, цяпер выстаўляецца на беларускім аўкцыёне, як беларускі палкавы знак пачатку 90-х.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?