Чытач «Свабоды», які прадставіўся «работнікам метрапалітэна», паведаміў пра «дыверсію» ў мінскім метро — нехта ноччу, калі ў руху цягнікоў быў перапынак, перасек сілавы кабель.

«Сёння раніцай са станцыі «Магілёўская» да станцыі «Аўтазаводская» цягнікі ішлі з малой хуткасцю. Справа ў тым, што нехта залез у метроўскія прылады, павырываў дрот. Гэта дыверсія, бо ўжо не першы раз. Да гэтага, за некалькі дзён да гэтай падзеі, падобнае адбылося на станцыі «Фрунзенская».

«Свабодзе» неафіцыйна ўдалося знайсці пацвярджэнне аднаму такому выпадку.

Супрацоўнік адміністрацыі метрапалітэна на ўмовах ананімнасці распавёў, што некалькі дзён таму ў метро сапраўды выявілі перасечаны кабель.
За гэты выпадак пакаралі дыспетчара, якая своечасова не адрэагавала на сігнал пра аварыйную сітуацыю. Яе пазбавілі прэміі і накіравалі на пераздачу экзамену.
Ці было гэта зроблена наўмысна, дакладна не вядома.
Магчыма, нехта зрабіў гэта памылкова, сказаў суразмоўца. Паводле ягоных словаў, у адміністрацыі метро вывучалі відэа, але яно зафіксавала толькі, якія рабочыя ўваходзілі ў тунэль, а што адбывалася ў тунэлі, засталося нязнятым.

Разарваны кабель аператыўна аднавілі.

Пасля рамонту ў такіх выпадках рух цягнікоў на гэтых участках замаруджваецца да 20 кіламетраў у гадзіну.

Мінулай ноччу невядомыя зламыснікі разбурылі цэлы блок абсталявання і павырывалі засцерагальнікі, — пацвердзіў супрацоўнік адміністрацыі метро.

Варта адзначыць, што метро цалкам пакрыта камерамі відэаназірання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?