Святлана Шылава, намеснік старшыні пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі, у эфіры перадачы «Не толькі жанчына ведае» на тэлеканале «Беларусь 1» распавяла пра сваё стаўленне да колькасці дзяцей, якая павінна быць у беларускай сям’і.

На яе думку, трэба вярнуць у грамадства і людскую свядомасць тое, што

мець вялікую сям’ю — гэта прэстыжней, чым мець адно дзіця
. «Чаму французы нараджаюць не менш за трое дзяцей?» — задала яна рытарычнае пытанне. «Можа, заробкі іншыя?» — пацікавілася вядучая.«Ну, калі мы з вамі зараз пачнем лічыць эканамічны складнік — ён не паўплывае. Я магу сказаць, што я вырасла ў вялікай сям’і. У мяне 4 старэйшыя браты. Нашы бацькі далі нам усім вышэйшую адукацыю. Я лічу, яны выхавалі нармальных, самадастатковых дзяцей, у нас вельмі дружная сям’я», — распавяла дэпутат.

«Шматдзетная сям’я — гэта маленькая дружная ячэйка, дзе ёсць паразуменне, дапамога і падтрымка.

А вось адно дзіця ці два — гэта ўсё ж такі ёсць выпрацоўка эгаізму. Калі я адзін, то ўсё для мяне.
І потым вырасце дакладна такая ж маладая мама, вырасце такі ж малады тата, які скажа: «Не, дастаткова, а то ў мяне не будзе Мэрсэдэса». Або: «У мяне не будзе лішняга норкавага футра», — упэўненая Шылава. Парыруючы заўвагі, што заробку можа не хапіць на памперсы для ўсіх, намеснік старшыні пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў падкрэсліла:
«Я вам магу сказаць як доктар: нават — не абавязкова памперсы. І між іншым — гэта не вельмі добра для рэпрадуктыўнага здароўя хлопчыка і дзяўчынкі. Гэта я вам кажу як спецыяліст».
«Я мяркую, 3 млн для таго, каб выхоўваць у сям’і двух дзяцей, — дастаткова. Быў перыяд 90-х гадоў, калі наогул нічога не было, і ў нас у сям’і было трое дзяцей і траіх выхоўвалі. Навошта круты тэлефон? Трэба ў сям’і выхоўваць не спажыванне, што ў мяне круты тэлефон або крутая кофтачка, а каб гэта было чысцей, маральней і гэтак далей», — упэўненая Шылава. Таксама яна параіла для мужчын, якім не хапае грошай на дзіця, знайсці другую працу.
Што тычыцца бюджэту пражытачнага мінімуму, які складае зараз крыху больш за 700 тысяч рублёў, то Шылава заўважыла, што ён не забяспечвае шыкоўнага жыцця, але не дасць памерці.

* * *

Паводле начальніка ўпраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марыны Арцёменкі, большасць сем’яў у Беларусі маюць адно дзіця — 65,8%.
Двух дзяцей маюць 28,9% сем’яў, трох і больш — прыкладна 5%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?