Як паведамляюць мясцовыя ўлады, вялізныя павукі масава нападаюць на жыхароў паўночнага ўсходу Індыі.

Дзве ахвяры ўкусу памерлі ў раёне Тынсук’я. Улады кажуць, што пакуль незразумела, загінулі яны ад яду ці лячэння знахароў, якія рабілі надрэзы лязом, каб адвесці кроў з раны. Памерлыя былі крэміраваныя, і ўскрыцця правесці не ўдалося.

Спробы мясцовых лячыць балючыя пухіры ад укусаў могуць быць больш небяспечнымі, чым самі павукі.

Яшчэ сямі ахвярам укусаў давялося даваць антыбіётыкі супраць інфекцыі пасля спробаў самалячэння.

Павукоў упершыню заўважылі каля месяца таму ў травяністых далінах Тынсук’і і густых джунглях на поўнач ад ракі Брахмапутра. Тамтэйшыя жыхары дзяжураць цяпер па начах каля хатаў і не гасяць святло.

Навукоўцы пакуль сумняюцца, ці сапраўды павукі мутавалі. Яны не выключаюць, што гаворка ідзе пра ўкусы звычайных павукоў, а рэшту зрабіла хваля панікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?