05.06.2012 / 14:11

Рыгор Серыкаў. Філалагічная размова 7

Падумаць толькі! — кажа мой сусед,
Раней «блакітны» азначала колер…

Маршрут «Мінск — Гомель». Чысценькі вагон.
Папутчык мой — дзяцюк брытагаловы.
Пад колаў стук і шклянак перазвон
Вядзём размову аб значэнні слова.

— Падумаць толькі! — кажа мой сусед, —
Раней «блакітны» азначала колер…
І слова «трахнуць» слоўнік падаé
Ў значэнні ‘ўдарыць’, ‘стукнуць’ і не болей…

Згаджаюся. Гаворым з ім пра ўплыў
Варожых СМІ з падменаю паняццяў,
Што слова «сядзьце» набыло блатны
Акцэнт. І трэ казаць: «прысядзьце».

Далей размова збочыла на быт
(Пра грошы, працу, дзе правесці лета),
Набыўшы лінгвістычны каларыт
Пасля заключнай рэплікі суседа:

— Зарплата зараз — проста любатá,
За бацькам я жыву цяпер багата!
— Ты ведаеш, а я не сірата,
І бацькам называю толькі тáту.

0
ФІЛОЛАГ і НАРОД / Адказаць
05.06.2012 / 19:51
Філолаг - значыцца студэнт святога, Старанны вучань, а не ўвесь народ. Таму філалагічная размова Вучыла й вяла адзінкі ў паход, А не па аднаму заўвесь народ.
0
Віктусь / Адказаць
05.06.2012 / 20:58
Рыгор, някепскі вершаваны абразок з жыцця
0
Адмірал / Адказаць
05.06.2012 / 21:08
Цікавая думка, Рыгор! Сапраўды нам нешта часта ўцюхваюць СМІ: "бацька", "бацька", "бацька". Мы што, банда махноўская?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру