Джоні Дэп атрымаў прыз "Прызнанне пакалення".

Джоні Дэп атрымаў прыз "Прызнанне пакалення".

Уручаныя кінапрэміі тэлеканала MTV: фільм «Галодныя гульні» атрымаў чатыры ўзнагароды, заключная карціна серыяла пра Гары Потэра зраўнялася па колькасці выйграных намінацый з чарговай стужкай з сагі «Змярканне», а Джоні Дэп зрабіў гледачам музыку.

У Лос-Анджэлесе прайшла цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў кінапрэміі тэлеканала MTV — MTV Movie Awards.

Больш за ўсё залатых «вядзерцаў з папкорнам» дасталася фільму «Галодныя гульні»,
экранізацыі першай кнігі трылогіі Сьюзэн Колінз. Выканаўцы галоўных роляў Джэніфер Лоўрэнс і Джош Хатчэрсан былі абраныя тэлегледачамі найлепшымі акторамі ў жаночай і мужчынскай намінацыях,
яны ж заслужылі ўзнагароду за найлепшую бойку на экране (разам з Аляксандрам Людвігам),
а Элізабэт Бэнкс прынесла карціне прыз за найлепшае экраннае ператварэнне. Увогуле, не дарма «Галодным гульням» прадказвалі тую ж ролю, што грала для маладых наведнікаў кінатэатраў сага «Змярканне».

Але стаць абсалютным пераможцам жорсткая гісторыя пра падлеткаў, што забіваюць адно аднаго, так і не змагла: умяшаліся заўсёднікі прэміі музычнага канала некалькіх апошніх гадоў.

Першая частка фільма «Змярканне. Сага. Світанак», як і тры папярэднія карціны франшызы, стала «найлепшым фільмам», ну, а

Роберту Пацінсану і Крыстэн Сцюарт зноў удалося выйграць «пацалункавую» намінацыю.

Зрэшты, гэтым разам гледачы не ўбачылі нічога падобнага да збянтэжанасці Сцюарт пару гадоў таму або яе леташняй рэакцыі на тое, што Пацінсан аддаў перавагу акторцы Тэйлара Лотнера. Сёлета шоу наогул пазбавілася звычайнага для гэтай намінацыі паўтарэння на сцэне экраннага эпізоду: Сцюарт выйшла на сцэну адна, перапрасіла за адсутнасць партнёра — і ўсё.

У актораў са «Змяркання» яшчэ будзе шанец папрасіць прабачэння за цяперашнюю адсутнасць пацалунку: другая частка «Світанку» напэўна паўдзельнічае ў раздачы ўзнагарод MTV у 2013 годзе. А вось сталы супернік «Змяркання» ў барацьбе за галоўныя прызы — серыял пра Гары Потэра — ужо завяршыўся: у канцы мінулага года выйшла карціна «Гары Потэр і Дары смерці. Частка 2», якой не ўдалося перамагчы ні ў адной з асноўных намінацый. Нібы ў суцяшэнне гледачы ўручылі фільму два прызы:

Дэніэл Рэдкліф, Эма Уотсан, Руперт Грынт і Том Фелтан былі ўзнагароджаныя за найлепшую акторскую каманду, а персанаж Рэдкліфа стаў найлепшым кінагероем, апярэдзіўшы і Капітана Амерыку, і Тора, і сыграную Лоўрэнс у «Галодных гульнях» Кэтніс Эвердын.

Кінапрэмія тэлеканала MTV закрывае сезон узнагароджання фільмаў 2011 года, праўда, робіць гэта ўмоўна: уключаць у спіс прэтэндэнтаў дазволена любую карціну, толькі б яна выйшла да пачатку намінацый. Ды і сама прэмія, па сутнасці, толькі ўмоўнасць і зусім не прэтэндуе на тое, каб стаць «Оскарам»:

нікому ў здаровым розуме не прыйдзе ў галаву насамрэч лічыць найлепшым фільмам апошніх чатырох гадоў штогадовае «Змярканне». А вось у рамках MTV Movie Awards такое цалкам магчыма: бо гэта ўсяго толькі шоу, якое заадно дэманструе і густы маладых кінагледачоў;
адсюль і саперніцтва ўмоўнага Гары Потэра з умоўнай Бэлай Свон, адсюль і пацешныя намінацыі.

У гэтым годзе, напрыклад,

гледачоў чакала не толькі расчараванне ад таго, што Пацінсан чарговы раз умела выкруціўся ад пацалунку са Сцюарт, але і выбар найлепшага «экраннага вырадка» (Best On-Screen Dirt Bag), гэта значыць актора, які здолеў найбольш праўдзіва перадаць усю глыбіню падзення самага непрыемнага героя.
Асноўныя фільмы-пераможцы ў гэтай намінацыі прадстаўленыя не былі, затое ў яе двойчы трапіла камедыя «Невыносныя босы», ну, а сам прыз дастаўся акторцы Джэніфер Эністан, якая пераканаўча сыграла ў гэтай стужцы аднаго з начальнікаў.
Цэнтральным нумарам усяго вечара аказалася ўзнагароджанне бестурботнага Джоні Дэпа, якому дастаўся ганаровы прыз «Прызнанне пакалення».

Выйшаўшы на сцэну разам з рок-гуртом The Black Keys, Дэп адыграў дзве песні, нагадаўшы, што ён яшчэ і музыка, а

атрымліваючы ўзнагароду з рук «калегаў» з Aerosmith Стывена Тайлера і Джо Пэры, актор пажартаваў, што гэты прыз лепш бы назваць «Прэч з кіно» або «Ты здымаўся зашмат»,
але ў выніку пагадзіўся прыняць шклянку з папкорнам.

У астатніх намінацыях сюрпрызаў не здарылася. Дзве з іх здолела выйграць расхваленая крытыкамі камедыя «Дзявочнік ў Вегасе»: прызы ёй дасталіся за самую трагічную сцэну, сыграную амаль усімі занятымі ў карціне акторкамі, а таксама за найлепшую камедыйную ролю — тут заслуга належыць Мелісе Макарці. Яшчэ адну спецузнагароду MTV — Trailblazer Award, «першапраходца года» — атрымала Эма Стоўн за ўпэўненую кар’еру; «прарывам года» гледачы музычнага тэлеканала назвалі Шэйлін Вудлі, якая выйграла адзіны «папкорн» для «Нашчадкаў» Аляксандра Пэйна, якія сур’ёзна змагаліся за «Оскар». Ну, а найлепшай песняй зможа пахваліцца камедыя «Мачо і батан», у якой прагучала «Party Rock Anthem» гурта LMFAO.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?