Фота Аляксея Мінчонка.

Фота Аляксея Мінчонка.

Офіс «Беларускага славянскага камітэту» (месціцца ў будынку па вуліцы Кастрычніцкай,5, дзе і к/з "Мінск"), што ўзначальвае былы дэпутат палаты прадстаўнікоў Сяргей Касцян, апячатаны супрацоўнікамі Мінскага гаспадарчага суду.

Сяргей Касцян на пытанне, што здарылася адказаў: «Напэўна, памылка. Я два тыдні ў бальніцы быў, дык не ведаю. Заўтра пайду разбірацца».

Званок судоваму выканаўцу А.Кабылянскаму раставіў усё па сваіх месцах: «Выконваю рашэнне суда. Відаць, запазычанасць за арэнду, таму і апячаталі. Найчасцей менавіта так і здараецца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?