Здароўе66

Эпідэмслужба: На Нарачы існуе небяспека заражэння цэркарыёзам

Санітарная служба папярэджвае адпачывальнікаў на Нарачанскіх азёрах аб небяспецы заражэння цэркарыёзам.
Пра гэта заявіў урач-паразітолаг Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Андрэй Ведзянькоў 5 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, захворванне пераносяць вадаплаўныя птушкі, адным са звёнаў яго перадачы чалавеку з’яўляюцца малюскі. Цэркарыёз уяўляе сабой алергічную рэакцыю: на целе чалавека з’яўляецца сып, пухіры, ён адчувае слабасць, галавакружэнне, магчыма павышэнне тэмпературы. Праз 7–10 дзён гэтыя сімптомы знікаюць — лічынкі ў целе чалавека гінуць.

Як заявіў Ведзянькоў, пік захворвання на цэркарыёз на Нарачанскіх азёрах прыпаў на лета 2010 года, якое было анамальна спякотным. У сувязі з гэтым вялікія намаганні былі прыкладзены на правядзенне добраўпарадкавання пляжнай зоны, выкошванне расліннасці, у якой размножваюцца малюскі, ачыстку ад іх вадаёмаў. У 2011 годзе лік зваротаў да ўрачоў у сувязі з цэркарыёзам скараціўся больш як у дзесяць разоў.

Санслужба разлічвае, што сёлета будзе яшчэ менш пацярпелых ад цэркарыёзу. «Выключыць адзінкавыя выпадкі мы не можам, але масавага характару захворванне насіць ужо не будзе», — спадзяецца Ведзянькоў.

Каб пазбегнуць заражэння, неабходна адмовіцца ад прыкормлівання вадаплаўных птушак у месцах, прызначаных для купання. Купацца варта на спецыяльна абсталяваных пляжах, далей ад вялікай колькасці рачных малюскаў і месцаў гнездавання вадаплаўных птушак. У вадзе знаходзіцца не больш як 5–10 хвілін. Па магчымасці рэкамендуецца выбіраць для купання ўчасткі возера з глыбінёй больш за метр і не затрымлівацца на мелкаводдзі. Пасля купання ў вадаёме трэба абавязкова апалосквацца водаправоднай вадой, а калі такой магчымасці няма, то насуха абцірацца ручніком.

Як падкрэсліў спецыяліст, захворванне праходзіць само, без лячэння, таму ў медыцынскую ўстанову варта звяртацца толькі ў цяжкіх выпадках, калі да свербу дадаецца павышэнне тэмпературы і сухі кашаль. Самастойна аслабіць сверб можна пры дапамозе ментолавай і дымедролавай мазі, в’етнамскага бальзаму, прамывання содавым растворам.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы47

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы

Усе навіны →
Усе навіны

На Лепельшчыне бабёр асушыў цэлае возера2

У Хельсінкі ўжо год не было ДТЗ са смяротным вынікам. Як такога дабіліся?8

Колькі каштуе прабіць кола ў Барселоне: дарагі досвед чэмпіёнкі свету па бегу Марыны Арзамасавай12

Пасля сённяшняй залевы затапіла Салігорск ВІДЭА1

Індыйскія НПЗ перасталі набываць расійскую нафту6

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па вайсковым заводзе ў Пензе1

Памёр журналіст Віктар Ледзянёў

Латушка: Ёсць падазрэнні, што Мельнікава ўжо не жывая23

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы47

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць