«Еўраопт» выходзіць на расейскі рынак рытэйла, падаючы тым самым магчымасць для беларускіх вытворцаў павялічыць экспарт прадукцыі, заявіў генеральны дырэктар ТАА «Еўрагандаль»(сетка магазінаў «Еўраопт») Андрэй Зубкоў.

«Прысутнасць нашай сеткі ў Расіі памнажае шанцы беларускіх вытворцаў заняць трывалыя пазіцыі на расійскім рынку і значна павялічыць экспарт сваёй прадукцыі», — сказаў Андрэй Зубкоў.

Паводле яго слоў, першыя гандлёвыя аб’екты ўжо адкрыліся ў Маскве. У бліжэйшы час беларускія крамы адкрыюць свае дзверы і ў іншых расійскіх гарадах. Асартыментны прыярытэт, безумоўна, аддадзены прадукцыі беларускай вытворчасці. Пры гэтым кіраўнік кампаніі адзначыў, што цэны ў беларускім «Еўраопце» ніжэй, чым у расійскіх сетках. Гэта тычыцца такіх хадавых тавараў, як грэчка, алей, свежамарожаная рыба, садавіна, пральны парашок. Прычым розніца ў цане складае да 40%. Цэны ніжэй, чым у РФ, нават на тавары расійскай вытворчасці, прадаваныя «Еўраоптам» у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0