05.06.2012 / 22:08

Трэнер: Трэк на «Мінск-Арэне» брудны, пыл, холад, спартсмены хварэюць 2

Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі па велатрэку Станіслаў Салаўёў раскрытыкаваў адміністрацыю.

Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі па велатрэку Станіслаў Салаўёў раскрытыкаваў адміністрацыю велатрэка комплексу «Мінск-Арэна», дзе каманда будзе рыхтавацца да Алімпійскіх гульняў.

«Падрыхтоўка да Гульняў быццам бы ідзе як трэба. Праўда, з боку адміністрацыі велатрэка хацелася б лепшага. Трэк брудны, пылу шмат, холадна, спартсмены хварэюць. Я прашу, каб за месяц перад Алімпіядай нікога, акрамя нас, не было тут.

Іншыя спартсмены плююць, харкаюць на трэк, шкло, усё гэта выпараецца, у паветры лятае, а гэта бацылы, мікробы, так што захварэць могуць нашы спартсменкі на пустым месцы», — заявіў Салаўёў.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі Салаўёў выступае ў СМІ з прэтэнзіямі ў адрас адміністрацыі велатрэка. Да прыкладу, восенню 2011 года ў прэсе паміж ім і дырэктарам веладрома Галінай Забур’янавай разгарнулася вострая палеміка з узаемнымі абвінавачаннямі.

У той жа час лідар беларускай зборнай Таццяна Шаракова заявіла, што ўмовы для працы на веладроме «Мінск-Арэны» добрыя.

Што датычыць непасрэдна Алімпіяды, то Салаўёў не захацеў даваць прагнозы і адмовіўся абмяркоўваць медалёвыя задачы, пастаўленыя Міністэрствам спорту і турызму.

0
Aleś Jurkaviec / Адказаць
06.06.2012 / 00:43
Іншыя спартсмены плююць, харкаюць на трэк, шкло, усё гэта выпараецца, у паветры лятае, а гэта бацылы, мікробы, так што захварэць могуць нашы спартсменкі на пустым месцы _______________ Цікавае сцверджанне. Выходзіць, што ўсё іншыя спартсмены, акрамя веласіпедыстаў - некультурныя і хворыя людзі? Якія толькі і робяць, што плююць і харкаюць на трэк ды заразу разносяць? Адныя веласіпедысты культурныя ды здаровыя?
0
Al / Адказаць
06.06.2012 / 07:06
Олимпиада через несколько месяцев, а они еще даже тренироваться не начали???? И почему я не удивлен...?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру