05.06.2012 / 23:08

Пыжыка могуць дэпартаваць з Польшчы 29

Мінску выдаюць былога жодзінскага следчага, які адмовіўся сведчыць супраць «афганца» Камароўскага.

Як паведаміла «Белсату» жонка Пыжыка, сёння яго затрымала польская паліцыя. Цягам 3–5 дзён яго дэпартуюць у Беларусь.

Былы жодзінскі следчы быў вымушаны ўцячы ў Польшчу пасля адмовы распачынаць крымінальную справу «афганца» Аляксандра Камароўскага ў час, калі той вылучаўся ў жодзінскі гарсавет. Пасля Андрэй Пыжык зрабіў адкрытую заяву пра тое, як фальсіфікуюцца справы «палітычных» у Беларусі. А нядаўна выступаў у якасці эксперта ў фільме «Белсату» «Страх у краіне спакою», прысвечаным тэракту ў менскім метро. Пасля гэтага беларускі бок заявіў яго ў вышук праз «Інтэрпол».

Паводле жонкі Андрэя Пыжыка Юліі, учора яго запрасіў да сябе польскі ўчастковы, сказаўшы, што з’явіліся нейкія праблемы з атрыманнем статусу ўцекача. Пасля гэтага жанчына даведалася, што Андрэя Пыжыка дэпартуюць у Беларусь цягам некалькіх дзён.

«Ён паспеў перадаць цыдулку, у якой звязвае сваё затрыманне з тым, што выказваўся ў фільме „Страх у краіне спакою“.

Ніхто не папярэдзіў, пайшоў да таго ўчастковага і не вярнуўся», — кажа жонка.

0
Danik / Адказаць
05.06.2012 / 23:12
Liberastic Democrazy!
0
soltys / Адказаць
05.06.2012 / 23:39
Ни фига себе
0
никто / Адказаць
05.06.2012 / 23:46
и там достали
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру