05.06.2012 / 23:15

Былога кіраўніка БРСМ судзяць у Мінску 5

Справа слухаецца ў гарадскім судзе.

Справа былога першага сакратара БРСМ і былога намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Леаніда Кавалёва разглядаецца ў Мінскім гарадскім судзе.

Гэтую інфармацыю Tut.by пацвердзілі ў сталічным судзе. Суддзя, якая вядзе справу Кавалёва, катэгарычна адмовілася ад якіх-небудзь каментароў.

Нагадаем, што інфармацыя пра затрыманне Леаніда Кавалёва за атрыманне хабару ўпершыню з'явілася яшчэ летам 2011 года. Неўзабаве ён быў вызвалены ад займанай пасады.
Аднак кандыдатуру пераемніка на пасаду Кавалёва зацвердзілі толькі ў лютым 2012 года.

Варта адзначыць, што на гэтай пасадзе Кавалёў паспеў папрацаваць толькі паўтара года. Да гэтага ў 2009 годзе ён быў некалькі месяцаў у ролі намесніка старшыні Віцебскага гарвыканкама, куды быў пераведзены з пасады начальніка ўпраўлення справамі Мінскага аблвыканкама.

Аднак вядомасць ураджэнец Баранавіцкага раёна атрымаў, будучы ў 2005-2008 гг. першым і другім сакратаром ЦК ГА "БРСМ".
Да гэтага за плячыма Кавалёва была праца старшынёй праўлення калгаса імя Кірава Баранавіцкага раёна (1999-2003) і першым намеснікам старшыні Брэсцкага райвыканкама (2004-2005).

0
Недаверлівы / Адказаць
05.06.2012 / 23:28
Ну калі пабыў старшынёй калгасу, то й вядома якая справа...апася году-другога смела садзі і не пытай. І справа не ў чалавеку, а ў сістэме чырвоных латыфундыстаў.
0
Kiss / Адказаць
06.06.2012 / 01:31
Наверное взятку давали, чтоб поспособствовал в БРСМ вступить. Очередь же ж, не пробиться
0
БР / Адказаць
06.06.2012 / 06:48
Закон один для всех.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру