Сёньня ў Кіеве адбыўся пэрформанс «Кубак Лукашэнкі ў бегу на лыжах па асфальту». Арганізоўвалі яго незалежныя грамадзкія актывісты – удзельнікі кампаніі «Беларуская вясна», якая пачалася 14 сакавіка.

Паўтары дзясяткі чалавек удзельнічалі ў трох 100‑мэтровых забегах, у фінальным забегу вызначыўся «Лепшы сярод лепшых». Дыплём пераможцы яму ўручыў чалавек у масцы Лукашэнкі.

Акцыя сабрала вялікі натоўп цікаўных – каля сотні чалавек. Арганізатары задаволеныя: асноўнай мэты – паказаць украінцам абсурднасьць сёньняшняе беларускае ўлады – яны дасягнулі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?