Чарняўка. Барысаўскі павет. На гасцінцы паміж вёскамі Пыжычы і Ухвала знайшлі забітых двух купцоў-жыдоў: ляснога купца Лейбу Кагана і млынара з Ухвалы Лейбу Акуня. У Кагана была прастрэленая галава, Акуня зарэзалі складаным ножыкам. Кішэні абодвух знайшлі вывернутымі. Чатырох падазраваных сялян арыштавалі.

«НН». № 21. 1912.

Беларусь — адна з 11 краін свету (Вануату, Кіргізія, Латвія, Малдова, Науру, Саламонавы астравы, Таджыкістан, Узбекістан, Філіпіны), якая не купіла правоў на трансляцыю мундыяля. БТ спадзявалася вырашыць гэтую праблему ў звыклы спосаб: «скрасці карцінку» на якім расейскім канале. Думалі, што расейцы не знойдуць тэхнічных магчымасцей перакрыць сігнал. А расейцы мажлівасць адшукалі.

«НН». № 21. 2002.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?