Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 7 чэрвеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Па ўсходзе дажджы, месцамі навальніцы, ноччу ў асобных раёнах Гомельскай вобласці моцныя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўночны 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 6–13°С,

днём 18–23°С на крайнім усходзе 15–17°С.

У Мінску 7 чэрвеня воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўночны 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 8–10°С, днём 19–21°С.

8 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. У асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу 4–11°С, днём 18–25°С.

9 чэрвеня па краіне воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўднёвым захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу 8–15°С, днём 18–25°С, па поўдні да плюс 27°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?