У Гомелі на балконе шматпавярховага дому на вул.Царыкава чатыры гадзіны вісеў нацыянальны сьцяг. Яго вывесіў рабочы й прыхільнік беларушчыны Іван Адаменка — так ён адзначыў Дзень Волі.
Міліцыя двойчы наведвалася ў кватэру рабочага. Апошнім разам з групай міліцыянтаў і людзей у цывільным прыехаў падпалкоўнік абласной міліцыі Юры Селіванаў. Ён папярэдзіў гаспадара, што яго чакае вялікі штраф за «псаваньне выгляду фасаду дому».