З 7 па 21 чэрвеня 2012 года ў галерэі «Мастацтва» (пр. Незалежнасці, 12) будзе экспанавацца выстава жывапісу Наталлі Гедрановіч «На спатканне да ціхае ракі…». Мастачка працуе ў жанры традыцыйнага беларускага пейзажа, аднак на выставе таксама можна будзе пабачыць нацюрморты і фігуратыўныя кампазіцыі.
Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 6 чэрвеня, а17-й гадзіне.
Выстава працуе штодзённа з 10.00 па 20.00 (у суботу з 10.00 да 19.00, у нядзелю з 11.00 да 18.00) у галерэі «Мастацтва», пр. Незалежнасці, 12.
Даведкі: +375
Сайт: gedranovich.by.