Паведаміў начальнік дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна Павел Царун 6 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, выканана абгрунтаванне інвеставання, падрыхтавана неабходная дакументацыя і распрацоўваецца архітэктурны праект участка.

Як паведаміў Царун, працягласць першага ўчастка трэцяй лініі складзе 4,2 км. Ён будзе складацца з чатырох станцый, якія дазволяць стварыць «перасадачны трохвугольнік» і разгрузіць дзейны перасадачны вузел «Купалаўская — Кастрычніцкая».

Дадаткова будуць створаны перасадачныя вузлы «Фрунзенская — Юбілейная плошча» і «Плошча Леніна — Вакзальная».

Паводле слоў начальніка дырэкцыі, усяго на трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна запланавана стварыць сем станцый метро і дэпо. Агульная яе працягласць складзе прыкладна 8,5 км. Выбраны наступныя назвы для станцый метро трэцяй лініі:

«Слуцкі гасцінец», «Немаршанскі сад», «Аэрадромная», «Кавальская слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча», «Юбілейная плошча».
Назвы праходзяць неабходную працэдуру ўзгаднення ў Мінюсце. Зыходзячы з назваў, будзе распрацаваны аблічча комплексаў новых станцый метро.

Як паведаміў Царун, папярэдні кошт будаўніцтва станцый метро трэцяй лініі ў цэнах 2006 года складае 1 трлн. 886 млрд. 605 млн. 66 тыс. рублёў. На платформах метро трэцяй лініі будуць устаноўленыя агароджы з дзвярамі, што дазволіць выключыць падзенне людзей на рэйкі. Таксама будзе створана безбар’ернае асяроддзе для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і прыменены іншыя сучасныя тэхналогіі.

Паводле слоў начальніка, падчас работ па будаўніцтве трэцяй лініі метрапалітэна будуць прымяняцца механізаваныя комплексы, якія дазволяць не дапусціць прасадку зямной паверхні і паскорыць будаўніцтва. «Калі цяпер мы будуем 60 м у месяц, то, прымяняючы механізаваны комплекс, — 250–300 м», — адзначыў Царун.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?