У Магілёве адбылася ўрачыстая вечарына, прымеркаваная да Дня Волі. На ёй гісторык Ігар Пушкін распавёў грамадзе пра падзеі, якія адбываліся ў Магілёве ў 1917, 1918 гадох. Арганізавала сустрэчу гарадзкая суполка Таварыства Беларускай Мовы.

Грамадзкія й партыйныя актывісты выйшлі на цэнтральныя вуліцы гораду зь бел‑чырвона‑белымі шалікамі. Яны распаўсюджвалі зварот старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы да грамадзянаў Беларусі, а таксама паштоўкі да Дня Волі.

Міліцыянты ж праз пагрозы адміністрацыйным пакараньнем перапынілі стыхійны мітынг. Ён пачаўся на Савецкай плошчы перад будынкам мясцовага краязнаўчага музэю. Моладзь прыйшла да музэю, каб ускласьці кветкі і ўшанаваць магілёўцаў, якія 12 ліпеня 1918 году ўхвалілі абвяшчэньне Беларускай Народнай Рэспублікі

Па спыненьні акцыі міліцыянты запоўнілі Савецкую плошчу. У прылеглых да яе дварах стаялі машыны з спэцназаўцамі. Тым часам міліцыянты Ленінскай управы Магілёва сканфіскавалі 70 асобнікаў новага выданьня «Магілёўскі час». Пасьля прафіляктычнай гутаркі распаўсюднікаў адпусьцілі. Ці вернуць сканфіскаваныя асобнікі, вырашыць суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?