Навукоўцы з Мюнстарскага універсітэта расшыфравалі найстарэйшы з вядомых на сёння надпісаў на іўрыце.
Аб’ектам даследавання быў фрагмент глінянага гаршчка. Ён служыў свайго роду чарнавіком, на якім будучы пісар адпрацоўваў навыкі. Навукоўцы мяркуюць, што пісар, хутчэй за ўсё, адносіўся да суда, таму практыкаваўся ў напісанні радкоў з законаў.
Па сцвярджэнні спецыялістаў, змест надпісу наступны: «Дайце правы рабам і ўдовам. Дайце правы сіротам і замежнікам. Абараніце правы бедных і меншасцяў».Узрост надпісу складае больш за 3 тыс. гадоў.
Абломкі гаршчка былі выяўленыя ў 2008 годзе за 25 км ад Ерусаліма.
-
Нацыянальны архіў ЗША апублікаваў у тры разы болей аэрафотаздымкаў Беларусі часоў Другой сусветнай вайны. Якія гарады дадаліся?
-
Пачырванелае сонца і электрычныя калёсы — чым яшчэ пужала людзей прырода на Беларусі чатырыста гадоў таму?
-
Здавалася, гэта канец, але гэта стала пачаткам шляху да свабоднай Беларусі. Якім было самае недаацэненае паўстанне ў беларускай гісторыі
Каментары