25.03.2007 / 21:45

У Горадні на Дзень Волі ўскладалі кветкі

У абед, калі гарадзенскія актывісты ўскладалі кветкі да знаку «На Грунвальд», што побач з Калоскай царквой, сямёх чалавек затрымалі міліцыянты для праверкі дакумэнтаў.

Сярод затрыманых былі трое непаўналетніх, у аднаго зь іх сканфіскавалі маленькі бела‑чырвона‑белы сьцяжок. Праз тры гадзіны затрыманых адпусьцілі. Зь Ленінскага райаддзелу ўнутраных справаў усе накіраваліся на плошчу Савецкую, дзе знаходзіцца будынак, у якім месьціўся ўрад БНР у 1918 годзе.

Мікола Воран, адзін з затрыманых, апавядаў усім гісторыю тагачасных падзеяў. Ушанавалі памяць загінулых за Беларусь хвілінай маўчаньня й скіраваліся да Старога й Новага замкаў, дзе таксама ўшанавалі памяць загінулых за Беларусь побач з помнікам Вітаўту.

Увесь час пасьля таго, як актывісты выйшлі на волю зь Ленінскага райаддзелу міліцыі, іх суправаджалі людзі ў цывільным і прыслухоўваліся да размоваў. Праўда, затрыманьняў больш не было.

Радыё "Свабода"

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру