07.06.2012 / 13:19

Беларусь хоча ўключыць традыцыю валення шапак і валёнак ў спіс спадчыны ЮНЕСКА 2

Гэтым пытаннем займаецца Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Беларускі бок рыхтуе да ўключэння ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА унікальную традыцыю валення шапак і валёнак з воўны «Шаповальство», паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

«Будзе таксама прадстаўлена спецыяльная тэрміналогія гэтай дзейнасці — «Катрушніцкі лемезень»,
дадаў А.Савіных. Паводле яго слоў, гэтую ініцыятыву Беларусь прадставіць на сесіі Генасамблеі ЮНЕСКА, якая адкрылася ў Парыжы.

0
Renessaince / Адказаць
07.06.2012 / 15:31
Шапавальства.
0
Дзед Лукаш / Адказаць
07.06.2012 / 15:42
Дык жа ў нас валёнкі заўсёды валялі і аўчыны выраблялі мясцовыя татары, гэта іх промысел.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру