У Гродне маладая жанчына на «Фольксвагене» збіла байкера, паведамляе сайт абласнога ДАІ. Яна выязджала з дваровай тэрыторыі і ў гэты момант адбылася сутыкненне з «Кавасакі». У матацыкліста пералом левай ключыцы.

Асаблівасцю аварыі з’яўляюцца характарыстыкі ўдзельнікаў здарэння. Кіроўца аўто два месяцы таму на год была пазбаўленая правоў за тое, што збіла пешахода і з’ехала з месца ДТЗ. І тым не менш, яна села ў аўто цесця і трапіла ў новую аварыю. Матацыкліст, як падкрэслівае сайт ДАІ, таксама не з’яўляецца ўзорам высокай культуры на дарозе. Раней яго 45 разоў прыцягвалі да адказнасці за парушэнні правілаў дарожнага руху. І ў гэты раз, як сведчаць маштабы пашкоджання матацыкла і аўто, хуткасць руху байка была значна вышэйшай за дапушчальную.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?