Беларусь магла б пастаўляць на знешнія рынкі сідр, медавуху і іншую «інавацыйную» алкагольную прадукцыю.
Такое меркаванне на бізнес-форуме «Алкагольны рынак Беларусі» 7 чэрвеня ў Мінску выказаў кансультант, кіраўнік праектаў Advanter group (Украіна) Аляксей Юзвяк.
Ён растлумачыў, што тэндэнцыя сусветнага рынку алкагольнай прадукцыі паказвае зрушэнне спажывецкіх пераваг ад традыцыйных для рэгіёнаў алкагольных напояў да нетрадыцыйных — «інавацыйных».

Юзвяк адзначыў, што ў Беларусі развіваецца вытворчасць і спажыванне такіх нетрадыцыйных для гэтага рынку напояў, як віскі, ром, тэкіла.

У той жа час вырабляюцца традыцыйныя напоі (сідр, медавуха), якія практычна не прадстаўленыя на рынках Расіі, Украіны, краін Балтыі, Польшчы, дзе яны «маглі б заняць сваю пэўную нішу».

Паводле слоў эксперта, на алкагольным рынку Расіі назіраецца рост аб’ёму спажывання моцных алкагольных напояў (на 4% у 2011 годзе), найбольшую долю рынку займае гарэлка (80%). Ва Украіне людзі адмаўляюцца ад спажывання белага віна і пераключаюцца на чырвоныя, дэсертныя і паўсалодкія віны і каньякі ў сярэднім і ніжэйшым за сярэдні сегменце. У Польшчы найбольшая перавага аддаецца гарэлцы; віно палякі п’юць у 10 разоў менш, чым у іншых краінах ЕС. Жыхары Латвіі займаюць першае месца ў ЕС па аб’ёмах ужывання алкаголю, а 30% рынку Літвы займае ценявы сектар алкагольных напояў.

Як лічыць Юзвяк, Беларусь павінна скарыстацца тэндэнцыяй сусветнага алкагольнага рынку, паводле якой тры з чатырох краін-лідараў па спажыванні алкаголю на душу насельніцтва (Расія, ЗША, Украіна, Польшча) знаходзяцца побач з Беларуссю.

«Ключавая задача вытворцаў — не проста наліць, а прасунуць прадукцыю за кошт правільнага пазіцыянавання», — лічыць эксперт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?