У першым дамашнім матчы пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева нацыянальная зборная Беларусі па футболе згуляла ўнічыю 1:1 з камандай Літвы.
Сустрэча прайшла 7 чэрвеня на мінскім стадыёне «Дынама» ў прысутнасці каля 2 тысяч гледачоў.

Мячы забілі: у гаспадароў — Станіслаў Драгун (79, галавой пасля падачы вуглавога), у гасцей — Рамунас Радавічус (43).

Зборная Беларусі гуляла ў наступным складзе: Жаўноў (капітан), Філіпенка, Вераціла, Кульчый (Драгун, 46), Паўлаў (Сітко, 46), Бардачоў, Брэсан, Стасевіч (Кісляк, 60), Балановіч (Няхайчык, 60), Радзькоў (Мартыновіч, 70), Мазалеўскі (Камароўскі, 46).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?