25.03.2007 / 21:53

У Івянецкай школе спэцслужбіст распранаў вучняў 2

Падчас тае сустрэчы дзяцей прымушалі... распранацца, каб паглядзець, якія на іх саколкі, ці не з нацыянальнай сымболікай. За значкі ж увесь час палохаюць пастаноўкай на міліцэйскі ўлік.

У Івянецкай школе цэлы тыдзень перад 25 сакавіка дырэктар, сацыяльны пэдагог, настаўнікі, завуч нагадвалі дзецям, што ў нядзелю яны мусяць быць дома, ня ехаць у Менск на акцыю, каб «не пакалечыць сабе жыцьцё». А ў пятніцу ўвогуле з Валожына прыехаў прадстаўнік «органаў» і сустрэўся з старшаклясьнікамі. Падчас тае сустрэчы дзяцей прымушалі... распранацца, каб паглядзець, якія на іх саколкі, ці не з нацыянальнай сымболікай. За значкі ж увесь час палохаюць пастаноўкай на міліцэйскі ўлік.

У нядзелю усе вучні старэйшых клясаў мусілі пазваніць кляснаму кіраўніку, засьведчыць, што яны ў Івенцы ды распавесьці пра пляны на дзень.

ВМ, Івенец

0
www.ivenec.na.by / Адказаць
26.03.2007 / 15:58
Крыху не згодны з тым, што "целы тыдзень", напэўна аўтар сам не з'яўляецца вучням нашай школы, бо размовы пра 25-га пачаліся яшчэ за месяц да ўсяго, ці, што таксама можа быць, за месяц пачалі размаўляць з самымі актыўнымі. А па класах "органы" сапраўды хадзілі, прычым не абміналі нікога, нават самых актыўных лукашыстаў. Канечне, нічога ні ў кога не знайшлі і не таму, што не было, а таму, што як толькі прыйшлі ў першы кабінет, праз некалькі хвілін астатнія ўжо ўсё добра ведалі і вымушаны былі на некаторы час зняць нацыянальныя сымбалы... Але гэтымі паходамі ўсё не скончылася... Да самых актыўных папрыязджалі дахаты. Прычым не абышлося без правакацый. Па некаторых звестках, прыходзілі два міліцыянты і чалавек у штацкім. Дык вось гэты апошні пасля таго , як адчынялі дзверы, пачынаў плесці на беларускай мове, што яны прадстаўнікі некай дэмакратычнай арганізацыі. што яны збіраюць подпісы... Лухта-лухтой! Як толькі яны апыналіся ў памяшканне выдавалі ўжо зусім іншае. Напрыклад, "са усё пакажыш, ці нам пашукаць!". Але і пра гэта ўсе, каму трэба было штосьці схаваць, даведаліся вельмі хутка :). Неведаю, як пра тое, што вучням трэба было тэлефанаваць класнаму кіраўніку... Мне, напрыклад, класная сама тэлефанавала. Перад гэтым, праўда, у чацвер, усіх вымусілі напісаць распіскі, аб "неучастии в несанкционированом митинге". Напісаў такую распіску і класны кіраўнік, але тут ужо быў крыху іншы запіс: " о гарантии неучастия ваших учеников в митинге". А ў нядзелю ў школе хуценька арганізавалі спартыўнае мерапрыемства і ўсім вучням трэба было там адзначыцца. Нагадаю, што раней у нядзелю ніякіх спабортніцтваў паміж вучнямі не праводілася... Неабходна адзначыць, што пакуль уся моц улад накіравана на змаганне з дэмакраціяй, моладзь патрохі співаецца... І няма нічога дзіўнага, бо акрамя дыскатэкі, на якую ўсе і ідуць з мэтай напіцца, у мястэчку з насельніцтвам у 6 тысяч няма нічога! Добра ,што яшчэ касцёл з царквой шмат чаго робяць, каб як-небудзь выхоўваць моладзь, іначай было б яшчэ горш... Але ўлада нічога гэтага не бачыць. Ёй лепш узвышаць свайго ідала дзяржынскага, марнаваць вялікую колькасць грошай на аднаўлення яго помніка ды змагацца з тымі юнакамі і дзяўчатамі, якія імкнуцца да ведаў, якія разумеюць нашмат больш, якім абрыдзіла ва ўсёй гэтай гразі жыць, якія імкнуцца да змены, якія імкнуцца да Свабоды... Вельмі шкада... Але ніхто і збіраецца здавацца! Бо, як пяецца ў адной добрай беларускай песні, "нас большае і мы пакуль чакаем..." Івянец - маленькае мястэчка амаль што ў цэнтры краіны. І менавіта мы нічога не можам зрабіць, каб паўплываць на ўлады. Напэўна так мяркуюць і ў іншых нашыхмаленькіх мястэчках. Але ж гэта не зусім так. Нас мала, але з гэтага ўсё і пачынаецца! Патрошкі, але мы здолеем перамагчы і будзем жыць і працаваць у нармальнай краіне ,ці, калі быць больш дакладным, жыць у краіне з нармальнай уладай, у краіне пад нацыянальнымі сымбаламі! І тады нікога не стане здзіўляць надпіс "Жыве Беларусь!" , на даху аднаго з будынкаў на ўезде ў мястэчка... Жыве!
0
Алеся / Адказаць
13.04.2007 / 18:55
Трэба дзякаваць Богу за тое, што яшчэ ёсць такiя мястэчкi, як Iвянец!!!За намi, свабода!!!Бо. гэта вядома Беларусь у нашых сэрцах!!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру