Экспатрыянт, які вярнуўся ў сталіцу Самалі Магадзіша, якую нярэдка называюць самым небяспечным горадам на Зямлі, адчыняе ў горадзе першую за дзясяткі гадоў хімчыстку.

Доўгі час у Магадзіша не было ніводнага такога прадпрыемства, і мясцовыя бізнесмены вымушаныя былі аддаваць свае касцюмы на чыстку ў Найробі — сталіцу суседняй Кеніі.

Хімчыстку адчыняе Махамед Махмуд Шэйх, 24-гадовы прадпрымальнік, які вярнуўся на радзіму з-за мяжы, скарыстаўшыся адносным мірам у сталіцы Самалі.

Прадпрымальнік распавёў, што ідэя прыйшла яму ў галаву, калі ён зразумеў, што самалійскія бізнесмены, каб пачысціць касцюмы, вымушаныя ехаць у іншую краіну. Махамед Махмуд Шэйх кажа, што яму было складана знайсці памяшканне, бо з-за зацішша ў Магадзіша жыхары паспяшаліся заняцца камерцыяй

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?